Як Севярынец перад затрыманнем размаўляў з рабочымі ў Курапатах (відэа)
5 красавіка ў Курапатах зноў затрымалі Паўла Севярынца і Ніну Багінскую. Ва ўрочышчы, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій і створаны народны мемарыял, напярэдадні рабочыя звалілі дзясяткі крыжоў. Было заяўлена, што яны былі ўсталяваныя незаконна. У пятніцу рабочыя працягнулі ўзводзіць агароджу, крыжы ўжо не чапалі. Павел Севярынец вёў стрым у Facebook і спрабаваў дастукацца да сумлення рабочых, якіх ахоўвалі людзі ў цывільным. У выніку яго затрымалі. Была затрыманая і Ніна Багінская, якая ішла з бел-чырвона-белым сцягам. Міліцыянерамі ў Курапатах кіраваў палкоўнік Сяргей Удодаў з Мінскага РУУС.
У чацвер Севярынец і Багінская таксама затрымліваліся міліцыяй, але ўвечары былі адпушчаныя.
svaboda.org