Як Сяргей Ціханоўскі ў судзе троліў сістэму

Як Сяргей Ціханоўскі ў судзе троліў сістэму

На відэа трапіла, як Сяргей Ціханоўскі ў судзе троліў сістэму. Калі палітвязня заводзілі ў клетку, ён у арыгінальны спосаб, з тэчак, “зрабіў” нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Нават у такіх жахлівых абставінах Ціханоўскі не губляе пачуцця гумару. Прысуд ён слухаў стоячы спінай да суддзі. Сяргей Ціханоўскі, як і Мікалай Статкевіч, пасля яго абвяшчэння выгукнулі "Жыве Беларусь!".

Сяргей Ціханоўскі быў асуджаны на 18 гадоў узмоцненага рэжыму, Мікалай Статкевіч — на 14 гадоў асаблівага рэжыму, Уладзімір Цыгановіч і Ігар Лосік атрымалі па 15 гадоў узмоцненага рэжыму, Арцём Сакаў і Дзмітрый Папоў — па 16 гадоў узмоцненага рэжыму. Усе яны прызнаныя палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі