“Як ты?” Беларускі добраахвотнік паказвае перапіску з бацькам і маці

"Як ты?"

"Як ты?" / @rubanau_collage

Паўгода таму добраахвотнік з пазыўным "Джын" вярнуўся з вайны. І ён зноў хоча на вайну. На вайну — і пульт, які сцірае памяць. Тады ён сцёр бы памяць блізкім, каб яны забыліся, што "Джын" "на нулі".

Насамрэч "Джына" клічуць Мікола. Год таму Мікола сказаў маме, што едзе да бацькі. Нейкі час ён думаў, што было б прасцей наогул выдаліць усе кантакты і знікнуць. Але калі прыехаў на ўсход Украіны, усё ж напісаў як ёсць: "Мама, такія справы, я ў Курахаве".

"Як ты?" Падкаст Еўрарадыё

Ад Курахава да лініі фронту тады было ўсяго дванаццаць кіламетраў. У дзень, калі вы слухаеце гэты падкаст, горад Курахава ўжо акупаваны рускімі.

Гэта першая гісторыя з новай серыі Еўрарадыё "Як ты?". Мы дадзім вам зірнуць на перапіску беларускіх добраахвотнікаў з іх блізкімі. І раскажам пра тое, чаго яны не кажуць, калі на пытанне "Як ты?" адказваюць "Я норм".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі