Як узарвалі кіраўніка "ДНР" Аляксандра Захарчанку (відэа)
З'явілася відэа моманту выбуху ў Данецку, падчас якога загінуў кіраўнік самаабвешчанай рэспублікі "ДНР" Аляксандр Захарчанка. Момант тэракту быў зафіксаваны камерай відэаназірання кавярні "Сепар". Відэа паказаў тэлеканал "Россия 1". На ім відаць, як Захарчанка пад'ехаў на аўтамабілі і з аховай пайшоў у кавярню. Праз некалькі секундаў адбыўся выбух.
Аляксандр Захарчанка быў узарваны 31 жніўня. Разам з ім загінуў целаахоўнік, больш за дзясятак чалавек атрымалі раненні. Выбуховае прыстасаванне было закладзенае на ўваходзе ў будынак. Улады "ДНР" абвінавацілі ў тэракце ўкраінскія спецслужбы. У Кіеве, аднак, заяўляюць, што адбыліся "разборкі" ў кіраўніцтве сепаратыстаў. Новы кіраўнік "ДНР" будзе абраны ў лістападзе.