Як вайна і рэпрэсіі ўплываюць на еўранастроі беларусаў — эфір з Вардамацкім
Фота з архіва
У канцы чэрвеня “Беларуская аналітычная майстэрня” прэзентавала даследаванне “Дыскамфорт грамадскай думкі”, куды ўвайшлі апытанні беларусаў у розныя перыяды, у тым ліку ў верасні 2022 года і траўні 2023-га. Беларусаў, якія жывуць у краіне, апытвалі праз тэлефон. Па выніках апытання стала зразумела, што масавыя рэпрэсіі і поўнамаштабная вайна Расіі ва Украіне мяняюць беларускае грамадства, аднак зусім не так, як гэтага чакалі эксперты, што і стала нагодай для чарговых слуханняў у Каардынацыйнай радзе. Тэма — беларуская еўраінтэграцыя і вобраз Еўропы, які сёння пануе ў беларускім грамадстве.
Што сёння думаюць беларусы пра Еўропу і еўрапейскія перспектывы, што ўплывае на грамадскае меркаванне? Як на грамадскае меркаванне ўнутры Беларусі ўплываюць тыя, хто “рэлакаваўся” з краіны? Што Еўропа сёння рэальна можа зрабіць для прасоўвання еўрапейскіх каштоўнасцяў сярод беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сацыёлаг, прафесар Андрэй Вардамацкі, адміністрацыйны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Павел Данэйка і паліталагіня Таццяна Чуліцкая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.