Як вы перажылі сваю смерць? — Нармальна. Буданаў адказаў на плёткі Z-прапаганды

Кірыл Буданаў — другі справа
Кірыл Буданаў — другі справа

— Як вы перажылі сваю смерць?
— Нармальна.

Такім быў адказ кіраўніка ГУР Генштаба Украіны Кірыла Буданава на плёткі пра яго смерць, якія працягваюць распускаць расійскія і беларускія прапагандысты. У Расіі ўкраінскага разведцыка ўжо даўно пахавалі. Але ён чамусьці ўсё не пагаджаецца паміраць. І нават раздае інтэрв'ю.

Расійская прапаганда рэгулярна распаўсюджвае інфармацыю пра забойства кіраўнікоў украінскага войска. Незадоўга да Буданава там хваліліся знішчэннем галоўнакамандуючага УСУ Валерыя Залужнага. Але той таксама не пагадзіўся з гэтым і неўзабаве пасля сумных для сябе навінаў з'явіўся на публіцы, каб іх развеяць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі