Як вярталіся ў Мінск "простыя беларускія алімпійцы" (фота)
Беларуская дэлегацыя аказалася падзеленая на дзве часткі. Медалістаў у панядзелак урачыста, з аркестрам, сустракалі ў аэрапорце.
Сайт by.tribuna.com распавёў, як вярталіся ў Беларусь астатнія беларускія спартсмены. Біятланісты, лыжнікі і гарналыжнікі з усім персаналам і трэнерамі, а таксама з журналістамі, валанцёрамі і заўзятарамі ляцелі ў іншым самалёце. Пры гэтым рэйс "Белавіі" затрымліваўся. Аэрапорт Адлера быў перапоўнены, рэгістрацыя ішла марудна. Калі ж пасажыры зайшлі ў самалёт, ім паведамілі, што затрымліваецца багаж. У выніку, многія выйшлі чакаць з самалёта. Рэйс затрымаўся больш чым на 2 гадзіны.
Больш падрабязна гісторыю падарожжа "простых беларускіх алімпійцаў" гл. тут.
Алімпійская зборная Беларусі вярнулася ў Мінск з Сочы (відэа)
Фота — by.tribuna.com