Як выглядае дэзынфекцыйны тунэль, які ўсталявалі ў рэзідэнцыі Пуціна
У "Нова-Агарове", рэзідэнцыі расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, з'явіўся дэзынфекцыйны тунэль, выраблены пензенскай кампаніяй. У ім на чалавека распыляецца спецыяльны раствор для дэзынфекцыі, паведамляе rbc.ru.
Як вядома, Пуцін у часы распаўсюду каранавіруса прытрымліваецца сацыяльнай дыстанцыі пры зносінах з памочнікамі і наведвальнікамі. Ён скараціў колькасць вочных сустрэч, праводзіць анлайн-нарады. Усе супрацоўнікі адміністрацыі і госці праходзяць тэставанне на COVID-19.
В резиденции Путина появился дезинфицирующий туннель. Человека дезинфицируют туманным облаком.
— Кремлевский пул РИА (@Kremlinpool_RIA) June 16, 2020
Туннель разработала пензенская компания. pic.twitter.com/9zNX7jrK2a
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.