Як выглядае кінатэатр "Перамога" пасля рэканструкцыі — фота
Адкрыццё "Перамогі"
Пасля шматгадовай рэканструкцыі ў Мінску ізноў адкрылі кінатэатр "Перамога". На мерапрыемстве з нагоды сканчэння перабудовы выступалі чыноўнікі, у тым ліку кіраўнік Мінгарвыканкама.
"Перамогу" не пазнаць: на другім паверсе зрабілі адразу тры залі, шмат у чым змянілі афармленне кінатэатра. Яскравы прыклад: пасля рэканструкцыі са сцяны "знікла" пано з "Пагоняй".
Што будуць дэманстраваць у кінатэатры? Тое ж, што і ў іншых мінскіх. Раней "Перамога" была ў еўрапейскай сетцы пляцовак і дэманстравала шмат фестывальных стужак, арт-хаўсаў. Цяпер, відаць, гэтага ўсяго не будзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.