Як зарабіць на вадзе і папілаваць бюджэт — эфір з Цесаковай

Вольга Цесакова / Еўрарадыё
Вольга Цесакова / Еўрарадыё

На фоне рэпрэсій, судовага канвеера, шпіёнаманіі і пагрозы ядзернай вайны праблемы распілу (чытай — раскрадання) бюджэтных грошай — а гэта значыць, грошай звычайных падаткаплацельшчыкаў, — беларускімі чыноўнікамі выглядаюць, магчыма, не так маштабна. Але гэта таксама важна, бо ўплывае на жыццё шараговага беларуса. Асабліва калі размова ідзе пра забеспячэнне людзей пітнай вадой.

Чаму глабальныя пытанні вайны, рэпрэсій і пагрозы ядзернай вайны не павінны перабіваць і “бытавыя пытанні” жыцця беларусаў? Чым цікавая сітуацыя з забеспячэннем жыхароў Мінска артэзіянскай вадой і ці з’яўляецца гэтая сітуацыя стандартнай для ўсёй краіны? Ці могуць беларусы ўплываць на чыноўнікаў падчас татальных рэпрэсій? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дэпутатка Мінгарсавета Вольга Цесакова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі