Якаўлеўскі: Павышэнне Шэймана звязанае з Венесуэлай

Якаўлеўскі: "Вось гэтая змена, ці, як можна меркаваць, павышэнне статусу — бліжэй да прэзідэнта (хаця падкрэсліваю, што ён далёка ад яго і не быў), можа быць звязаная ў першую чаргу з Венесуэлай. Шэйман узначальвае двухбаковую камісію высокага ўзроўню з Венесуэлай. Вось гэтыя словы "высокага ўзроўню" азначаюць, што ў яго паўнамоцтвы віцэ-прэм'ера".

Па словах эксперта, гэтая камісія курырые вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва і гандаль зброяй.

Што датычыць Валянціна Рыбакова, то ён, на думку Якаўлеўскага, можа вярнуцца на працу ў МЗС, дзе і пачынаў сваю дзейнасць як кадравы дыпламат. Нездарма, кажа аглядальнік, сёння стала вядома, што намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік прызначаны амбасадарам у Вялікабрытанію.

Фота — chelsi.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі