Чым адрозніваецца моладзь у Беларусі, Расіі і Украіне? Распавядае Жанна Нямцова
Якой уяўляюць сваю будучыню маладыя людзі з Беларусі, Расіі і Украіны? Адказ на гэта пытанне ёсць у Жанны Нямцовай, якая 4 снежня прэзентуе ў мінским Прэс-клубе сацыялагічнае даследаванне "Няроўнасць і мабільнасць. Вобраз будучыні вачыма моладзі".
Чаму моладзь з'язджае з постсавецкіх краінаў? Хто імкнецца да адукацыі за мяжой, а хто ніколі не пакіне свой родны горад? Ці можна казаць, што ў нашых краінах у моладзі роўныя "стартавыя" ўмовы? На гэтыя ды іншыя пытанні Еўрарадыё адказвае сузаснавальніца "Фонду Барыса Нямцова за свабоду" журналістка Жанна Нямцова.