Яндэкс.Транспарт пачаў паказваць рух гарадскога транспарту на карце Мінска
Яндэкс.Транспарт пачаў паказваць рух гарадскога транспарту на карце Мінска. Мабільнае прыкладанне дапамагае пасажырам даведацца, дзе цяпер знаходзіцца аўтобус, тралейбус ці трамвай. Яно прагназуе час яго прыбыцця на прыпынак. Як адзначае прэс-служба кампаніі “Яндэкс”, яны маюць інфармацыю пра перасоўванне большай часткі муніцыпальнага транспарту сталіцы — 225 маршрутаў (155 аўтобусных, 62 тралейбусных, 8 трамвайных).
На карце на экране смартфона грамадскі транспарт мае асаблівыя пазнакі, каля кожнай з іх ёсць нумар маршрута і графічная выява аўтобуса, тралейбуса ці трамвая. Дадзеныя абнаўляюцца кожныя 15 секунд. Цікава, што для кожнага прыпынку грамадскага транспарту мабільнае прыкладанне паказвае спіс усіх нумароў, якія на ім спыняюцца.