Януковіч апублікаваў пісьмовы зварот наконт федэралізацыі Украіны

Як паведамляе ІТАР-ТАСС, Віктар Януковіч запатрабаваў "неадкладна адвесці ўсе ўзброеныя сілы Украіны ў месцы пастаяннай дыслакацыі, вывесці з усходу краіны накіраваныя туды атрады так званай Нацыянальнай гвардыі, пераапранутыя ў вайсковую форму, узброеныя аўтаматычнай зброяй і гранатамі". Таксама ён патрабуе неадкладна пачаць перамовы лідарамі ўсходніх рэгіёнаў, "вылучанымі насельніцтвам".



Януковіч лічыць неабходным прызначыць і правесці ў абласцях Украіны рэферэндумы па федэралізацыі краіны і паўнамоцтвах абласцей. Потым ён прапануе прызначыць і правесці рэферэндум аб прэзідэнцкай або парламенцкай формы ўлады ў дзяржаве. Услед за гэтым, па яго словах, варта правесці канстытуцыйную рэформу, і толькі пасля гэтага — парламенцкія і прэзідэнцкія выбары.



"Калі гэтага не будзе зроблена, нашай краіне пагражае распад, наўрад ці мірны. Хутчэй — праз грамадзянскую вайну", — заяўляе экс-кіраўнік Украіны.



Фота — itar-tass.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі