Януковіч ляціць з Масквы ў Растоў-на-Доне, правядзе там прэс-канферэнцыю

Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на крыніцу ў акружэнні Віктара Януковіча. Як вядома, 27 лютага ў Маскве ён заявіў пра сваю легітымнасць у якасці прэзідэнта Украіны, нягледзячы на тое, што Вярхоўная Рада яго адхіліла ад улады. Абавязкі прэзідэнта Украіны цяпер выконвае спікер парламента Аляксандр Турчынаў.



Пра месца правядзення прэс-канферэнцыі Януковіча пакуль не паведамляецца.

Тым часам, Віктар Януковіч з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы ва Украіне, яго абвесцілі ў міжнародны вышук.
 

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі