Януковіч патлумачыў, адкуль у яго залаты батон

Па словах экс-прэзідэнта Украіны, дом у Межыгор'і, дзе ён жыве з 1999 года, яму даў у карыстанне Леанід Кучма пасля замаху на жыццё Януковіча.



"З тых часоў я там жыву. Затым было два ўказы Кучмы і адзін указ Юшчанкі. Яны перадалі мне дом у вечнае карыстанне. Але ён быў на балансе дзяржавы. Ён вельмі стары, яго трэба было рамантаваць. Я яго адрамантаваў. А калі прыйшлі новыя ўлады (Смяецца. — Еўрарадыё), яны спрабавалі мяне выселіць. Але потым прапанавалі купіць. Я за гэты дом заплаціў свае грошы, якія ў мяне былі на той час задэклараваныя. Я прадаў усё, што у мяне было на той час, і заплаціў за дом 3 мільёна 200 тысяч долараў", — паведаміў Януковіч.



Дом быў плошчай 1,7 гектара. Усё астатняе, па словах экс-кіраўніка Украіны, яму не належыць, а ўзятае ў арэнду, каб выконваць функцыі прэзідэнта: "Я не мог лятаць па паветры, я ездзіў па гэтых дарогах. Я арандаваў іх, каб выконваць функцыі кіраўніка дзяржавы. Усё што там паказвалі — гэта прыгожыя карцінкі. Ёсць рэальныя ўласнікі, пра якіх, я думаю, вы хутка пачуеце. Таму што міжнародныя адвакаты хутка будуць звяртацца ў суды, бо гэта ўласнасць не з'яўляецца украінскай. Усе гэтыя прыгожыя карцінкі, якія былі зроблены для маёй дыскрэдытацыі, — гэта палітычны трук".

Залаты батон вагой 2 кг, знойдзены ў рэзідэнцыі Януковіча. Калі верыць яго словам, у батона, як і ў астатніх рэчаў, ёсць рэальны ўласнік, пра якога мы хутка даведаемся.


Януковіч таксама заявіў, што ніколі не меў маёмасці і рахункаў за мяжой. Выказаўся Януковіч і пра маёмасць сына: "Усе размовы, што мой старэйшы сын уладальнік гэтага... Гэтага ніколі не было. Я ніколі нават пра гэта не чуў. Гэта ўжо прыдумалі зараз, на хаду".

Як выглядае жыллё Януковіча, Пшонкі, Клічко, Яцэнюка і Цягнібока Фотафакт: у шафе Януковіча знайшлі "сукенку Керанскага" У бібліятэцы Януковіча знайшлі кнігу, з якой пачаўся ўкраінскі кнігадрук

Фота — kvedomosti.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі