Ярмошына: Апазіцыянераў не бяруць у выбаркамы, каб не выпячвалі свае меркаванні

Ярмошына: Апазіцыянераў не бяруць у выбаркамы, каб не выпячвалі свае меркаванні

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына патлумачыла, чаму прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў і арганізацыяў не ўключаюць у выбарчыя камісіі. Нечаканае прызнанне прагучала ў інтэрв'ю часопісу Адміністрацыі прэзідэнта "Беларуская думка"

Па словах старшыні ЦВК, няма нейкай адной прычыны, чаму апазіцыянераў не пускаюць у выбарчыя камісіі. Ярмошына прызнала, што ад апазіцыі ў выбаркамы вылучаюцца не дэградаваныя асобы, а прыстойныя людзі, часта — з вышэйшай адукацыяй.  

"Але пры фармаванні выбарчых камісій ацэньваецца ў першую чаргу здольнасць прэтэндэнта працаваць у калектыве. Бо выбарчая камісія — калектыў, дзе выпячванне свайго палітычнага меркавання шкодзіць агульнай справе. Думаю, менавіта гэтая акалічнасць ўлічвалася пры ўключэнні прадстаўнікоў апазіцыйных структур у выбарчыя камісіі", — канстатавала Ярмошына.

Напрыклад, з 83 чалавек, вылучаных ад АГП, у выбаркам увайшоў толькі 1. З 17 вылучэнцаў "Руху за свабоду" ў выбаркамы не ўвайшоў ні адзін. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі