Ярмошына: Беларусь не паспела прымяніць тое, ад чаго ўжо адмаўляюцца іншыя
Кіраўнік беларускай ЦВК Лідзія Ярмошына вярнулася з Украіны, дзе яна назірала за першым турам выбараў прэзідэнта. Цяпер суседняя краіна рыхтуецца да другога тура. Працягваецца барацьба паміж двума асноўнымі кандыдатамі: Уладзімірам Зяленскім і дзейсным прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.
Лідзія Міхайлаўна распавяла Еўрарадыё пра сваё стаўленне да розных новаўвядзенняў падчас выбараў:
“Што тычыцца вельмі многіх новаўвядзенняў, то я адразу магу сказаць, што Беларусь не паспела у сябе прымяніць тое, ад чаго адмаўляюцца іншыя дзяржавы. Вось колькі раздавалася галасоў за тое, каб былі ўсталяваныя відэакамеры? Ну і што? Украіна ад іх адмовілася, у Малдове іх можна выкарыстоўваць толькі ў тым выпадку, калі ўзнікае скарга або канфлікт, каб паглядзець. Магчыма, мы з'яўляемся больш кансерватыўнымі, не спяшаемся. Але, можа, і не трэба спяшацца?”