Ярмошына: Насельніцтва невялікіх гарадоў не абудзілася да палітычнай дзейнасці
Насельніцтва невялікіх беларускіх гарадоў яшчэ не абудзілася да палітычнай дзейнасці. Такое меркаванне выказала старшыня Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына ў праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ.
Па словах Ярмошынай, у буйных гарадах дастаткова людзей, гатовых паспрабаваць свае сілы ў бліжэйшай выбарчай кампаніі. Яны разлічваюць на сваё службовае становішча, уплыў на тое ці іншае асяроддзе або выбарцаў.
Ярмошына: "Што датычыць невялікіх пасёлкаў, то там, як правіла, мясцовымі VIP-персонамі з'яўляюцца кіраўнікі некалькіх аграрных прадпрыемстваў і мясцовы старшыня выканкама. Там няма палітычных партый. Калі я кажу пра пікет для збору подпісаў, народ дзівіцца, а што гэта такое. Так традыцыйна складваецца".
Ярмошына выказала спадзяванне, што правінцыя пяройме прынцып Мінска ў правядзенні перадвыбарчай кампаніі: дазволена ўсё, што не забаронена. Гэта дапаможа і палітычнай адукацыі выбарцаў, мяркуе кіраўніца Цэнтрвыбаркаму.