Ярмошына: Назіральнікам на выбарах давядзецца прайсці акрэдытацыю (відэа)

Як вядома, бліжэйшыя выбары — ў мясцовыя Саветы дэпутатаў — пройдуць у Беларусі 23 сакавіка 2014 года.



"Норма аб абавязковай акрэдытацыі ўтрымліваецца ў адпаведным палажэнні, прынятым на паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі ў Мінску 17 снежня, — цытуе словы старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай "Интерфакс-Запад". — Інстытут акрэдытацыі назіральнікаў уводзіцца у нас упершыню. Раней ім было дастаткова зарэгістравацца ў выбарчай камісіі".



Паводле слоў Ярмошынай, новаўвядзенне "вырашае цэлы шэраг пытанняў". Калі раней назіральніка, які "парушаў парадак", маглі толькі выгнаць з участка, дык цяпер яго можна пазбавіць акрэдытацыі.



Як стала вядома, назіранне на мясцовых выбарах будуць праводзіць толькі беларускія назіральнікі, замежнікаў ЦВК запрашаць не збіраецца.
 

Лукашэнка: У 2014 годзе ў Беларусі заканчваецца перыяд дыктатуры (відэа)
 

Фота — БЕЛТА
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі