Ярмошына: Студэнты могуць узяць дадатковы выходны, але галасаваць 11 верасня

Ярмошына: Студэнты могуць узяць дадатковы выходны, але галасаваць 11 верасня

У тым, што ВНУ прапануюць студэнтам павялічаныя выходныя, каб тыя прыйшлі і прагаласавалі датэрмінова, старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына не бачыць нічога незаконнага. Пра гэта яна заявіла ў каментары Еўрарадыё.

Ярмошына: “Расклад заняткаў — гэта ўнутраная справа адміністрацый ВНУ. І калі адміністрацыя ВНУ лічыць гэта магчымым, то гэта законна. Урэшце, студэнты могуць нікуды не паехаць і прыйсці ў дзень выбараў. І ім ніхто не адмовіць у магчымасці аддаць свой голас”.

Па словах Ярмошынай, няма ў выбарчым заканадаўстве нормы, па якой датэрмінова могуць галасаваць толькі тыя, хто дакажа, што не мае ніякай магчымасці прыйсці на выбарчы ўчастак менавіта ў дзень галасавання. Нават калі чалавек проста хоча выспацца ў выходны дзень — гэта ўжо падстава для таго, каб галасаваць датэрмінова, лічыць старшыня ЦВК.

Нагадаем, 6 верасня а 10-й гадзіне ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне. А за дзень да яго студэнты розных ВНУ пачалі паведамляць пра заклікі адміністрацыі прагаласаваць датэрмінова за “дадатковы выходны”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі