Ярмошына: з выбарчых участкаў сёлета выдалілі рэкордную колькасць назіральнікаў

Ярмошына: з выбарчых участкаў сёлета выдалілі рэкордную колькасць назіральнікаў

Сёлета з выбарчых участкаў выдалілі рэкордную колькасць незалежных назіральнікаў. Пра гэта старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына распавяла ў інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ. 

Ярмошына: "У нас ніколі не было такой колькасці выдаленых назіральнікаў. Іх у гэты раз было 105. Праўда, 35 — гэта фальшывыя дакументы. Але ўсё роўна 70 чалавек — гэта асобы, выдаленыя за парушэнні закона"

Нагадаем, што 35 назіральнікаў ад АГП у Бабруйску былі не дапушчаныя да выбарчых участкаў. У дакументах пра іх вылучэнне адзін з подпісаў быў забракаваны як фальшывы. 

Па словах Ярмошынай, выдаленне назіральнікаў прыстрашыла астатніх: "Яны падумалі, што трэба неяк інакш сябе паводзіць, стрымліваць сябе".

Як распавядала Еўрарадыё, вялікую колькасць назіральнікаў выдалілі падчас падліку галасоў. Напрыклад, Пятра Маркелава з участка выцягнулі міліцыянты і ў кайданках павезлі ў пастарунак за патрабаванне перападліку галасоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі