Ярмошына заклікае "не дэманізаваць" міжнародных назіральнікаў

Ярмошына заклікае "не дэманізаваць" міжнародных назіральнікаў

Да міжнароднага назірання на выбарах трэба ставіцца без істэрыі. Пра гэта кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла ў інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", паказанаму ўвечары 12 чэрвеня.

"Давайце ставіцца да гэтага без істэрыі. Мы да такой ступені дэманізавалі інстытут міжнароднага назірання, паставілі іх на п'едэстал і самі сталі баяцца. Не трэба нічога баяцца, проста да людзей трэба ставіцца адкрыта і добразычліва", — заявіла чыноўніца.

Разам з тым яна заявіла, што не мае ілюзіяў наконт таго, якой будзе магчымая справаздача БДІПЧ АБСЕ па выніках беларускіх выбараў.

Старшыня ЦВК распавяла, якія змены адбудуцца на бліжэйшых парламенцкіх выбарах. Па яе словах, назіральнікі атрымаюць доступ да многіх лічбаў, не прапісаных у законах. Як прыклад яна назвала колькасць выбарцаў у спісе для галасавання і колькасць тых, хто прыняў удзел у галасаванні. "Таксама мы абавязваем дапускаць нацыянальных і міжнародных назіральнікаў да працэдуры перадачы пратаколаў ад участковых камісій да акруговых, да звядзення вынікаў выбараў па акрузе", — распавяла Ярмошына.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі