Ярмошынай на зайздрасць: таямніцы выбарчай кампаніі ў КР — эфір

Алена Прыходзька

Алена Прыходзька / Еўрарадыё

Кампанія па выбарах у Каардынацыйную раду ад самага пачатку была няпростай. Калі не сказаць — скандальнай. Пачынаючы з вызначэння даты выбараў, працэдуры галасавання, увядзення розных квот і абмежаванняў. Але былі праблемы, якія сталі “галаўным болем” для першай у гісторыі дэмсіл Выбарчай камісіі на першых выбарах у структуру, якую хтосьці нават прапаноўвае лічыць протапарламентам. Пытанне рэгістрацыі выбарчых суб’ектаў і першая адмова, нерэгістрацыя асобнага кандыдата, зняцце цэлага спісу з выбараў… Працягваць можна і далей, бо досвед мы ўсе атрымалі грунтоўны, хоць часам і мала прыемны.

Што самае складанае было ў працы Выбарчай камісіі і якія рашэнні сёння бачацца інакш, чым на момант іх прыняцця? Ці справілася платформа для галасавання Belarus ID  са сваёй функцыяй і ці ёсць у яе перспектывы стаць асноўнай платформай для анлайн-галасавання ў будучым? Ці задаволеная Выбарчая камісія хадой і вынікам галасавання? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Выбарчай камісіі па выбарах у Каардынацыйную раду Алена Прыходзька.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі