Яшчэ ў 14 гадзін Ігар Аліневіч не ведаў пра сваё памілаванне

Пра гэта Еўрарадыё распавяла маці Ігара Валянціна Аліневіч.

“Навіна пра вызваленне Ігара стала для мяне вялікай нечаканасцю. У 14 гадзін мы з ім размаўлялі, яму ўпершыню за тры месяцы дазволілі патэлефанаваць дадому, і ён нічога пра памілаванне не ведаў  мы размаўлялі пра тое, каб у верасні яго мог наведаць адвакат. Ведаеце, мне сёння прыснілася, што Ігар на волі, але як прачнулася, то адразу сказала сабе: “Не абнадзейвайся”. І цяпер яшчэ не веру ў яго вызваленне. Паверу толькі калі змагу дакрануцца да Ігара, абдыму яго”.

Па словах маці Ігара Аліневіча, сын яшчэ ёй не тэлефанаваў, і яна не ведае, ці на волі ён ужо, калі і як дабярэцца дадому.

Нагадаю, 22 жніўня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка памілаваў шасцярых палітвязняў — Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Міколу Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Юрыя Рубцова. У паведамленні адзначаецца, што рашэнне пра іх памілаванне прынятае паводле “прынцыпа гуманізму”.

Ігар АліневічМікалай ДзядокЯўген Васьковіч і Арцём Пракапенка былі фігурантамі гэтак званай “справы анархістаў” і атрымалі розныя турэмныя тэрміны.

Фота: spring96.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі