Яшчэ адзін ТГ-канал і адзін ТГ-чат прызнаныя экстрэмісцкімі: цяпер у Брэсце

Беларускія ўлады па-ранейшаму баяцца телеграма
Беларускія ўлады па-ранейшаму баяцца телеграма

У Брэсце прызнаныя экстрэмісцкімі яшчэ адзін тэлеграм-канал і яшчэ адзін тэлеграм-чат. Гэта канал, у назве якога змяшчаюцца словы "чуткі" і "факты", а таксама чат, у назве якога ёсць лічба "97%" — згодна з дзеючым заканадаўствам, СМІ больш не маюць права іх згадваць.

Вось як апісвае іх прэс-служба МУС:

- тэлеграм-канал — папулярны пратэстны рэсурс Брэстчыны, дзе распаўсюджваюцца матэрыялы пра незаконныя масавыя мерапрыемствы;
- у тэлеграм-чаце збіраюцца асобы, якія прытрымліваюцца дэструктыўных поглядаў, і размяшчаюцца заклікі да пратэстаў.

Рашэнне аб прызнанні рэсурсаў экстрэмісцкімі па ініцыятыве ГУБАЗіК МУС прыняў суд Ленінскага раёна Брэста. Гэта адбылося яшчэ 17 сакавіка. Аднак у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які можна знайсці на сайце Міністэрства інфармацыі, канал і чат яшчэ не ўнесеныя.

Апублікаванне інфармацыі са згаданых вышэй суполак цяпер цягне адміністрацыйную адказнасць па артыкуле 19.11 КаАП.

Такім чынам, 20 сакавіка стала вядома пра шэсць ТГ-каналаў і ТГ-чатаў, прызнаных беларускімі ўладамі экстрэмісцкімі. Папярэднія чатыры сталі такімі па рашэнні суда Чыгуначнага раёна Гомеля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі