Яшчэ адзін ТГ-канал прызналі экстрэмісцкім
Суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў тэлеграм-канал "Баранавічы-97%" экстрэмісцкім. Гэта адбылося з ініцыятывы Баранавіцкай міжраённай пракуратуры, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
Баранавіцкія пракуроры лічаць, што ў ТГ-канале "Баранавічы-97%" быў змешчаны "шэраг публікацый з заклікамі да экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і хуліганскіх дзеянняў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.