Яшчэ чатыры вобласці абвясцілі пра падаражэнне праезду ў грамадскім транспарце

Рост коштаў на праезд / Еўрарадыё
Рост коштаў на праезд / Еўрарадыё

У рэгіёнах Беларусі працягвае даражэць праезд і правоз багажу ў грамадскім транспарце. Пра рост коштаў на карыстанне гарадскім і прыгарадным транспартам з 15 снежня абвясцілі Гродзенскай, Гомельскай і Мінскай абласцях.

Рашэнні выканкамаў гэтых абласцей апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Талончыкі растуць у цане на 5 капеек. На звычайных і хуткасных маршрутах, а таксама ў тралейбусах — з 55 да 60 капеек за адну паездку. На экспрэсных маршрутах — з 65 да 70 капеек. Пры продажы кіроўцам талончыкі будуць каштаваць на 5 капеек даражэй.

Падаражанне з 55 да 60 капеек — гэта падаражэнне на 9%.

Што тычыцца Віцебскай вобласці, дык пакуль што апублікаванае толькі рашэнне аб росце тарыфаў на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў, багажу і (або) ручной паклажы.

Брэсцкая вобласць абвясціла пра рост коштаў на праезд на мінулым тыдні, там новыя тарыфы набылі моц 11 снежня. На Магілёўшчыне і ў Мінску аб павышэнні тарыфаў пакуль што не абвешчана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі