"Ён проста не выключае выхаду з АДКБ". Палітолаг — пра заяву Пашыняна

Арменія выходзіць з АДКБ?

 

Арменія выходзіць з АДКБ?

  / ria.ru

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян сёння зрабіў заяву наконт будучыні яго краіны ў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).

"Мы выйдзем, вы мяне гэтым палохаеце?" — заявіў палітык, адказваючы аднаму з дэпутатаў, які спытаў, чаму Арменія ўсё яшчэ не пакінула арганізацыю. 

Але на думку армянскага палітолага Арэга Качыняна, расцэньваць гэтыя словы як паўнавартасную заяву пра выхад з АДКБ нельга.

— Я перагледзеў заяву Пашыняна ў парламенце, ён не казаў, што Арменія выходзіць з АДКБ. Я вам зараз растлумачу, што там адбылося. Падчас яго прамовы адзін з апазіцыйных дэпутатаў крыкнуў: "Чаму вы не выходзіце з АДКБ?" А Пашынян адказаў, што Арменія выйдзе тады, калі гэта будзе трэба і калі гэта палічыць патрэбным урад. Гаворкі пра тое, што Арменія цяпер выходзіць з АДКБ, няма.

У Арменіі рашэнні не прымаюцца адным чалавекам, гэтаму будуць спадарожнічаць шырокія абмеркаванні як сярод урада, палітычных сіл, так і сярод экспертнай супольнасці. Я б сказаў, што ён проста не выключыў магчымасці выхаду з АДКБ, — расказаў эксперт. 

Акрамя Арменіі ў АДКБ уваходзяць Расія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан. Афіцыйны Ерэван ужо агучваў незадаволенасць арганізацыяй пасля таго, як не атрымаў ніякай падтрымкі ў канфлікце з Азербайджанам — больш за тое, Пашынян наўпрост абвінавачваў дзве краіны — удзельніцы альянсу ў падтрымцы Баку (намякаючы, хутчэй за ўсё, на Беларусь і Расію). Таксама з боку армянскіх уладаў былі заявы пра "замарозку" ўдзелу ў актыўнасцях АДКБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі