Юлія Чарняўская ня выйшла на свабоду пасля 4 месяцаў арышту

Юлія Чарняўская / Еўрарадыё
Юлія Чарняўская / Еўрарадыё

Юліі Чарняўскай, культуролагу і жонцы Юрыя Зісера, яшчэ на два месяцы прадоўжаны тэрмін утрымання пад вартай, як і астатнім фігурантам "справы TUT.BY".

Дачка Юліі Чарняўскай, Яўгенія, напісала ў нядзелю ў сацсетках аб тым, што "здароўе тых, хто сядзяць, катастрафічна пагаршаецца, і хоць матулечка трымаецца настолькі малайцом, наколькі гэта ўвогуле можна ўявіць, сітуацыя крытычная".

Яўгенія просіць усіх, у каго ёсць "сувязі і ўлада паўплываць на сітуацыю на карысць вызвалення Юліі Чарняўскай", выйсці з ёй на сувязь.

Чарняўская цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам. У дачыненні да службовых асоб TUT.BY узбуджаная крымінальная справа аб ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Матэрыялы партала былі прызнаныя экстрэмісцкімі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі