Юлія Цімашэнка заклікала сваю каманду змагацца за кожны пратакол
Змагацца за кожны пратакол, за кожны голас для забеспячэння аб'ектыўнага падліку галасоў заклікае сваю каманду кандыдат на пасаду прэзідэнта Ўкраіны Юлія Цімашэнка. "Краіна памятае такія часы, калі не толькі абвяшчалі прэзідэнтаў, выдавалі пасведчанні, але яшчэ і віншавалі прэзідэнты. А пасля лёс складваўся зусім інакш. Таму — мужнасць, нястомная праца, воля да перамогі Ўкраіны", — сказала Цімашэнка на брыфінгу ў штабе.
Яна падкрэсліла, што вынікі экзіт-полаў не з'яўляюцца вынікамі выбараў. "Гэта толькі сацыялогія. Прычым розніца знаходзіцца ў межах сацыялагічнай памылкі, таму цяпер, у гэтую хвіліну рабіць высновы рана", — падкрэсліла яна.
Юлія Цімашэнка перакананая, што большасць грамадзян Украіны прагаласавалі за еўрапейскую і дэмакратычную будучыню краіны.