Юлія Скрыпаль прыйшла ў прытомнасць і можа размаўляць

Юлія Скрыпаль прыйшла ў прытомнасць і можа размаўляць

Юлія Скрыпаль прыйшла ў прытомнасць і можа размаўляць, інфармуе “Бі-Бі-Сі”, якое спасылаецца на свае крыніцы. 4 сакавіка ў брытанскім горадзе Солсберы яна была атручана нервова-паралітычным рэчывам разам са сваім бацькам, былым палкоўнікам ГРУ Сяргеем Скрыпалём. Асуджаны ў Расіі за шпіянаж, у 2010-м ён быў абменены на расійскіх разведчыкаў, арыштаваных у ЗША, і выехаў у Вялікабрытанію. Улады гэтай краіны абвінавачваюць у атручванні Скрыпалёў Расію, адбылася высылка дыпламатаў.

Паводле неафіцыйных крыніц, стан Юліі Скрыпаль паляпшаецца і ўжо не ацэньваецца як крытычны (праўда, невядома, як здарэнне паўплывае на яе стан здароўя ў будучыні). А вось Сяргей Скрыпаль па-ранейшаму знаходзіцца ў крытычным, але стабільным стане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі