Юныя спартсмены правядуць у Мінску прэс-канферэнцыю з Вікторыяй Азаранка

Юныя спартсмены правядуць у Мінску прэс-канферэнцыю з Вікторыяй Азаранка

Найлепшая тэнісістка Беларусі Вікторыя Азаранка 21 верасня правядзе ў Мінску майстар-клас. Ён пройдзе на кортах Рэспубліканскай установы алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе (праспект Пераможцаў, 63, пачатак а 15-й гадзіне).

Беларуская тэнісная федэрацыя адзначае, што майстар-клас будзе ўнікальным. У ім паўдзельнічаюць не толькі юныя выхаванцы тэнісных школ нашай краіны, але і беларускія тэнісісты-калясачнікі. А пасля заканчэння майстар-класа юныя спартсмены правядуць прэс-канферэнцыю з Вікторыяй.

Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымае аўтограф тэнісісткі і зможа з ёй сфатаграфавацца.

Фота: tennis.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі