Юрыста фонду Навальнага высылаюць з Расіі, бо ў яго беларускі пашпарт
Юрыста расійскага Фонду барацьбы з карупцыяй Уладлена Лася высылаюць з Расіі, піша "Новая газета". Супрацоўнік фонду, які стварыў Аляксей Навальны, павінен пакінуць Расію да 25 студзеня.
Акрамя таго, яму забаранілі вяртацца ў Расію да 27 лістапада 2023 года.
Удзень 21 студзеня Лася затрымалі ў гатэлі ў Маскве. Па яго словах, у нумар да яго пагрукаліся 15 паліцыянтаў пад нагодай таго, што хтосьці крычаў.
Дырэктар ФБК Іван Жданаў паведаміў, што Уладлен Лось мае беларускае грамадзянства. Па словах Жданава, сілавікі высылаюць Лася з нагоду акцыяў, якія каманда Навальнага арганізоўвае 23 студзеня.
Дарэчы. іншым паплечнікам Навальнага ў розных гарадах ужо ўручылі папярэджанні з нагоды акцый 23 студзеня.
Пасля вяртання ў Расію Аляксея Навальнага арыштавалі на 30 сутак і адправілі ў СІЗА-1 "Матроская цішыня". Пасля гэтага каманда Навальнага апублікавала расследаванне пра "палац Пуціна" ў Геленджыку за 100 мільярдаў расійскіх рублёў (1,3 мільярда долараў).
Пасля гэтага з'явіліся заклікі да правядзення акцыяў у падтрымку арыштаванага палітыка.
Мне вручили уведомление о необходимости покинуть Россию до 25 января. Из ОВД все ещё не отпускают.
— Vladlen Los (@VladlenLos) January 21, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.