Юрый Стыльскі даў міні-канцэрт на прэзэнтацыі ўласных карцін (фота)
Інструментальны сэт "Дай Дарогу!" адбыўся на адкрыцці ў Брэсце мастацкай выставы "Сёння — гэта мы".
Выстава аб'яднала 20 маладых мастакоў Брэстчыны Менавіта, тут лідар "Дай Дарогу" ўпершыню прэзэнтаваў уласныя карціны ў стылі ню.
Як знакаміты рокер нечакана для прыхільнікаў стаў яшчэ і мастаком, распавёў сам Юрый Стыльскі:
"Каб дарма час не праходзіў (апошнім часам я яго стаў цаніць) і замест таго, каб бадзяцца па Савецкай (цэнтральная пешаходная вуліца Брэста — Еўрарадыё) ці паганяць на ровары, я сяду і намалюю чарговую карціну. Калі стамляюся ад музыкі, і трэба адпачыць, мне лепей за ўсё ўзяць у рукі пэндзлі ды што-небудзь накідаць".
Экспазіцыя праходзіць ў выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра. Апроч Стыльскага свае карціны прэзентавалі ўжо добра знаёмыя брэстаўчанам брэсцкія мастакі: Ганна Чыпурная-Алейнік, сёстры Марыя і Ганна Рэдзько ды іншыя.
Азнаёміцца з іх працамі можна будзе да 19 лютага.