Юрыя Данькова асудзілі на 8 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці (відэа)

Як паведамляе interfax.by, дзяржаўны абвінаваўца прасіў прызначыць Данькову 9 гадоў пазбаўлення волі.



Нагадаем, бізнэсоўцу выставілі абвінавачанне па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса. У прыватнасці, Данькова вінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і збораў. Гэта прынесла шкоду дзяржаве ў асабліва буйным памеры на суму больш за 918 мільёнаў рублёў.



Акрамя гэтага, Данькову выстаўлялі абвінавачанне ў арганізацыі і ўтрыманні прытона для занятку прастытуцыяй, а таксама выкарыстанне занятку прастытуцыяй.



Нагадаем, уладальніка вядомага мінскага клуба затрымалі 4 верасня 2012 года. Увесь гэты час ён быў пад вартай у мінскім СІЗА N1. Суд над Даньковым адбываўся ў закрытым рэжыме.


Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі