Юшчанка будзе прадстаўляць Кіеў у мінскіх перамовах па Данбасе?

Фота: president.gov.by
Фота: president.gov.by

8 кастрычніка экс-прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка сустрэўся ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам. Для ўкраінскіх палітолагаў мінскі ваяж Юшчанкі стаў сюрпрызам: пра змест візіту яны судзяць па стужках беларускіх сайтаў.

Ющенко будет представлять Киев в минских переговорах по Донбассу?

"З навін ведаю, што яны абмяркоўвалі пазіцыю Украіны ў СНД і прыток зброі праз украінскую мяжу, — распавядае Еўрарадыё кіраўнік кіеўскага Цэнтра прыкладных палітычных даследаванняў "Пента" Уладзімір Фясенка. — Я не ведаю, адкуль інфармацыя пра зброю. Мне здаецца, гэта выглядае крыху па-прапагандысцку. Альбо Лукашэнка няправільна інфармаваны, альбо сам няправільна інфармуе беларускую грамадскасць. Гутарка з Юшчанкам была выкарыстаная толькі для таго, каб агучыць гэтыя звесткі. Прычым меркаванне на гэты конт самога Юшчанкі журналісты не цытуюць".

Тыдзень таму былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, які прадстаўляў Кіеў у трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе, абвясціў, што завяршае сваю місію. Ці не меціць на яго месца Віктар Юшчанка?

"Аптымальная замена Кучмы — гэта Яўген Марчук [экс-прэм'ер, экс-міністр абароны, экс-сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны, экс-кіраўнік СБУ. — Еўрарадыё]. А Юшчанка ніякай карысці нам не прынясе. Па-першае, таму што ён будзе негатыўна і крытычна ўспрымацца расійскім бокам, а гэта запраграмаваны канфлікт.

Ющенко будет представлять Киев в минских переговорах по Донбассу?
Яўген Марчук, фота: rudenko.kiev.ua

Наколькі я ведаю, будзе Руслан Дземчанка (пра гэта казаў Парашэнка) — дарадца прэзідэнта, кар'ерны дыпламат, былы намеснік міністра замежных спраў. Вось ён будзе прадстаўляць Украіну, а не Юшчанка, таму для мяне загадка, якія агульныя тэмы могуць быць у яго з Лукашэнкам".

Ющенко будет представлять Киев в минских переговорах по Донбассу?
Руслан Дземчанка, фота: liga.net

Падобнымі думкамі з Еўрарадыё падзяліліся і іншыя ўкраінскія палітолагі. Кандыдатура Юшчанкі ва Украіне не разглядаецца ў якасці прадстаўніка Украіны ў трохбаковай кантактнай групе, хоць гэта і патлумачыла б яго сённяшні візіт у Мінск.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі