З 1 лютага ў Беларусі падаражэюць некаторыя віды цыгарэтаў
У Беларусі з 1 лютага падаражэюць некаторыя віды цыгарэтаў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміла прэс-служба Міністэрства па падатках і зборах.
Падаражае прадукцыя ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман". Некаторыя віды цыгарэт Pall Mall стануць даражэйшымі на 4-10 капеек. Кошты на цыгарэты маркі Kent павялічацца на 5 капеек, а на цыгарэты маркі Luckies і Vogue — на 10 капеек. За некаторыя віды цыгарэтаў Rothmans давядзецца плаціць больш на 4-5 капеек.
Вырастуць кошты на некаторыя віды цыгарэтаў, якія ўвозіць у краіну "Беларусьгандаль". Цыгарэты Rothmans Demi Silver падаражэюць на 4 капейкі, некаторыя віды цыгарэтаў Kent — на 5 капеек, Dunhill — на 10 капеек.
Не памяняюцца кошты на цыгарэты кампаніі "Тытунь-інвест".
Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэтаў маюць права штомесяц змяняць максімальныя рознічныя кошты на тытунёвыя вырабы.