З 1 студзеня 2016-га мінімалка вырасце да 2,5 млн рублёў

З 1 студзеня 2016-га мінімалка вырасце да 2,5 млн рублёў

З 1 студзеня 2016 года мінімальны заробак у Беларусі будзе не ніжэй за 2,5 мільёна рублёў. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч, інфармуе БЕЛТА. З пачатку бягучага года мінімалка складала 2 млн 100 тысяч 100 рублёў. З улікам індэксацыі ў канцы лета — ў пачатку восені яна дасягнула 2 млн 180 тысяч 126 рублёў.

Паводле закону памер месячнай мінімальнай заработнай платы ўстанаўліваецца ўрадам штогод з 1 студзеня не ніжэй за памер мінімальнага спажывецкага бюджэту сям'і з чатырох чалавек (дзейны на пачатак года). Гэты нарматыў з 1 лістапада 2015-га да 31 студзеня 2016 г. усталяваны ў памеры 2 млн 499 тысяч 270 рублёў.

Мінімальная заработная плата з'яўляецца мінімальным сацыяльным стандартам у галіне аплаты працы. Наймальнік не мае права плаціць работніку, які працуе на поўную стаўку, ніжэй за гэтую адзнаку.

Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі