З 1 траўня ў Вільню паедуць новыя трохвагонныя дызель-цягнікі

Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", расклад руху і парадак правядзення памежнага ды мытнага кантролю застануцца ранейшымі. Цана квітка складзе 224 тысячы рублёў.



У новых цягніках прасторныя салоны, ёсць сістэма кандыцыянавання паветра. Прадугледжана 145 сядзячых месцаў. Мяккія крэслы забяспечаныя рэгулятарамі спінкі і падлакотнікаў. Паніжаная падлога палягчае і паскарае пасадку/высадку пасажыраў. Уваходы ў салон абсталяваныя высоўнымі прыступкамі. Ёсць адкідныя трапы — для пасадкі і высадкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.


Фота — minsknews.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі