З 1 жніўня падатковая пачынае прымаць дакументы ад дармаедаў
Падчас падачы дэкларацыі ў падатковую да 31 траўня 2016 сума падатка будзе зменшана на 10%.
Дакументы аб “няўдзеле ў фінансаванні дзяржаўных расходаў” можна падаць у падатковую з 1 жніўня. У адпаведнасці з дэкрэтам №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” грамадзяне, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржвыдаткаў або ўдзельнічаюць у ім менш за 183 дні за год, мусяць будуць выплаціць збор у памеры 20 базавых велічынь.
Плацельшчыкі збора могуць самастойна прадставіць у падатковую апавяшчэнне аб сваім няўдзеле ў фінансаванні дзяржвыдаткаў. Пры падачы такога паведамлення сума збору будзе паменшаная на 10%. Зрабіць гэта можна з 1 жніўня 2015 па 31 траўня 2016 года. Пры гэтым выплаціць збор трэба будзе не пазней 1 ліпеня 2016 года, паведамляе БЕЛТА.
Як паведамлялася, нявыплата або няпоўная выплата збору цягне накладанне штрафа ў памеры ад 2 да 4 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт з абавязковым прыцягненнем да выканання грамадскіх работ.
Фота: govorim.by