З 19 тысяч жыхароў Мінска не могуць "выбіць" 6 мільярдаў рублёў

Найбольшая катэгорыя неплацельшчыкаў (96%) — людзі, у якіх запазычанасць не большая за тры месяцы. Тых, хто не аплачвае камунальныя паслугі больш за тры гады — 0,4%, ад 1 да 3 гадоў — 0,8%.



Камунальнікі адзначаюць, што найбольш праблемаў у іх з 18 тысячамі мінчукоў, якія не плацяць не больш за 2 месяцы. Гэтыя людзі пераважна працаўладкаваныя, вядуць нармальны лад жыцця, чаму не плацяць — невядома. На сённяшні дзень неплацельшчыкам камунальныя паслугі адключаюць не раней, як праз два месяцы пасля ўтварэння запазычанасці, а пеня за пратэрміноўку плацяжоў складае толькі 0,3% ад сумы запазычанасці.

Мяркуецца, што скарачэнне тэрміну да аднаго месяца магло б прымусіць людзей змяніць свае адносіны да аплаты камунальных паслуг. Але для гэтага спатрэбяцца праўкі ў адпаведную пастанову Савета міністраў, адзначае агенцтва "Мінск-навіны".
 

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі