З 69 расійскіх крылатых ракет збілі 54 — Залужны

Месца падзення расійскай ракеты ў адным з раёнаў Кіева / t.me/tymoshenko_kyrylo
Месца падзення расійскай ракеты ў адным з раёнаў Кіева / t.me/tymoshenko_kyrylo

29 снежня адбылася маштабная расійская ракетная атака па Украіне. Паводле папярэдніх даных, з 69 расійскіх крылатых ракет (Х-101/Х-555, "Калібр") збілі 54. Пра гэта паведаміў галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны генерал Валерый Залужны.

"Праціўнік працягвае ракетны тэрор супраць мірных грамадзян Украіны, — піша Залужны. — Сёння раніцай агрэсар здзейсніў пускі крылатых ракет паветранага і марскога базавання, зенітных кіраваных ракет да ЗРК С-300 па аб'ектах энергетычнай інфраструктуры нашай краіны".

Пад ударам апынуліся розныя рэгіёны Украіны, у тым ліку і Кіеўская вобласць. 16 ракет збілі над Кіевам.

Вядома пра пашкоджанне аб'ектаў энергетычнай інфраструктуры ў Кіеўскай, Адэскай абласцях, на захадзе краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі