З Беларусі дэпартуюць журналістаў расійскай службы Радыё Свабода
З Беларусі дэпартуюць журналістаў расійскай службы Радыё Свабода. Юлію Вішнявецкую і Андрэя Кісялёва затрымалі ў Мінску, а пасля знаходжання ў Партызанскім РУУС перадалі расійскім дыпламатам. Яны паехалі па рэчы, а далей — дарога на Смаленск.
Радыё Свабода падкрэслівае, што гэта дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь на 5 гадоў.
Вішнявецкая і Кісялёў працуюць у маскоўскім бюро Радыё Свабода. Перад іх ад'ездам у нашу краіну рэдакцыя запрасіла ў МЗС Беларусі афіцыйны дазвол на акрэдытацыю сваіх супрацоўнікаў для працы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.