З Беларусі ў Турцыю выслалі мужчыну, якога Стамбул абвясціў у вышук за забойства

Працэдура перадачы адбылася ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск"

Працэдура перадачы адбылася ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" / @pressmvd

Беларусь выдала Турцыі мужчыну, якога Стамбул абвясціў у міжнародны вышук за наўмыснае забойства з ужываннем агнястрэльнай зброі і незаконны абарот наркотыкаў. 

У Беларусі мужчына быў затрыманы за незаконнае перасячэнне мяжы і парушэнне правілаў знаходжання. Тады ж было ўстаноўлена, што 32-гадовага грамадзяніна Турцыі шукаюць улады яго краіны. Ён абвешчаны ў міжнародны вышук. Пасля разгляду просьбы аб выдачы фігуранта ў Турцыю беларуская Генпракуратура прыняла рашэнне аб яго экстрадыцыі на радзіму. Пра гэта распавялі ў МУС РБ.

 Працэдура перадачы адбылася ў Нацыянальным аэрапорце"Мінск".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі