З Беларусі выехалі арт-менеджар Аляксандр Багданаў і мастак Максім Крук
З Беларусі здолелі выехаць супрацоўнікі культурнага цэнтру "Корпус" арт-менеджар і дыджэй Аляксандар Багданаў ("Папа Бо") і мастак-сцэнограф Максім Крук.
"Пасля доўгіх і малапрыемных прыгодаў" іх пераправіла за мяжу служба эвакуацыі фонду BYSOL, піша ў Фэйсбуку Андрэй Стрыжак.
Аляксандр Багданаў і Максім Крук былі асуджаныя на 3 гады "хіміі" паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса. Іх затрымалі на пачатку верасня 2021-га. Спярша іх асудзілі на 10 сутак па адміністрацыйным артыкуле, а потым пачалі крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.