З беларускага ПЭН-цэнтра выключылі пісьменніка, які напісаў пра ПЭН раман
З беларускага ПЭН-цэнтра выключылі пісьменніка Паўла Анціпава, які раней займаў пасаду першага намесніка кіраўніка. Пра гэта ён паведаміў у сябе ў фэйсбуку.
Некалькі дзён таму Анціпаў апублікаваў на сайце litres.ru свой "таксічны раман" "Кароткая гісторыя прэміі Г.", у якім распавёў пра працу ПЭНа ў Беларусі і арганізацыю прэміі Гедройца да 2016 года. У кнізе Павел без купюр апісвае ўнутраную кухню пісьменніцкай праваабарончай арганізацыі.
Афіцыйная фармулёўка: "Рада Беларускага ПЭН-цэнтра прыняла рашэнне аб выключэнні яго з шэрагу сябраў Беларускага ПЭН-цэнтра ў сувязі са стратай даверу і немагчымасцю далейшай супрацы".
Гэтай восенню Анціпаў на агульным сходзе чальцоў беларускага ПЭН-цэнтра быў выбраны старшынёй кантрольнай камісіі. Цяпер арганізацыю ўзначальвае Святлана Алексіевіч, і менавіта яна прапанавала кандыдатуру Паўла Анціпава. Абранне набеліянткі на месца старшыні адбылося на фоне скандала з выключэннем з беларускага ПЭН-цэнтра Паўла Севярынца. Цяпер жа выбухнуў новы скандал.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.