З Белавежскай пушчы ўцёк зубр-самец і прыбіўся да статку кароў (фота)
Малады самец зубра ўцёк з Белавежская пушчы і прыбіўся да статку кароваў у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Як паведамляе сайт нацыянальнага парку “Белавежская пушча”, пяцігадовы зубр упадабаў угодзі ў вёсцы Лелікава. Ён прыйшоў у статак у сярэдзіне жніўня і з таго моманту не адыходзіў ад кароваў.
Жывёлу ахарактарызавалі як дружалюбную — ён не крыўдзіў ні сваіх новых сябровак, ні іх пастуха. Тым не менш было вырашала адлавіць караля пушчы і змясціць у дэманстрацыйныя вальеры.
Міграцыя зуброў — справа нярэдкая. На такія ўцёкі адважваюцца толькі самцы: на звыклай тэрыторыі ім не хапае самак і корму. Калі жывёла адышла з пушчы даволі далёка, то звычайна ўжо не вяртаецца, у тым ліку з прычыны гібелі ад рук браканьераў.