З году ў год. Што Лукашэнка абяцае з 2004 года

Из года в год. Что Лукашенко обещает с 2004 года

15 снежня 2016 года Аляксандр Лукашэнка патрабуе не хадзіць з праверкамі на прадпрыемствы:

"Адкрываецца новае прадпрыемства, прыйшлі пажарныя, па новых нормах (якія будуць зацверджаныя мной) праверылі, падпісаліся, і больш там рабіць вам няма чаго. Не трэба туды хадзіць. Калі, не дай бог, што-небудзь здарылася, мы павысім адказнасць за гэта кіраўнікоў. Вы не хочаце праверак ― не будзем правяраць. Але будзеце несці адказнасць".

Быццам бы такое мы ўжо чулі раней. Паглядзім, што казаў кіраўнік дзяржавы раней. Тое ж самае ён казаў 7 кастрычніка 2016 года, звяртаючыся да дэпутатаў:

"Спецыялісты кажуць, так, выхваляцца мы можам, заяўны ж у нас прынцып, заяву напісаў, зарэгістраваў бізнес. А потым, кажуць, прыйдуць медыкі, МНС, яшчэ нехта. І труба, не рады, што ты зарэгістраваўся. Таму з 1 студзеня, як мы і дамаўляліся, усё гэта зняць. Абы чалавек зарэгістраваўся і пачаў працаваць пры выкананні пэўных патрабаванняў, санітарыі, пажарнай бяспекі. Але павялічыць адказнасць бізнесоўца: не дай бог, пажар ці зараза".

Цяпер тое бізнес зможа жыць спакойна без рэгулярных праверак. Але, хутчэй за ўсё, не. Такія размовы вяліся з 2006 года і праз 10 гадоў нічога не змянілася.

2 сакавіка 2006 года на трэцім Усебеларускім народным сходзе:

"Трэба, каб бізнес пры гэтым быў сумленным, празрыстым і законным. Але не трэба іх цкаваць, гэтых людзей, то пажарнымі, то санстанцыю, то ледзь не штомесячнымі праверкамі".

Што ж яшчэ Аляксандр Лукашэнка абяцае з году ў год?

Павышэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі не будзе перавышаць у год 5 долараў ЗША.

"У гэтым годзе ўсё вычарпана, ніякіх павышэнняў не будзе. У наступным годзе пяць долараў будзе дакладна. У колькі гэта выльецца адсоткаў, не ведаю. Мы яшчэ паглядзім, як будзе развівацца эканоміка і наколькі мы зможам падтрымаць людзей. Калі ў кішэнях нічога няма, то апошняе ніхто не мае права забраць", ― сказаў прэзідэнт у нядзелю журналістам у Мінску.

11 верасня 2016 года.

"Калі вы бачыце, што дзесьці нам трэба пасунуць, аж да непапулярных камунальных паслуг, то адпаведныя рашэнні могуць быць прынятыя, але ў вас ёсць 5 долараў".

18 студзеня 2011 ўраду на нарадзе па пытаннях развіцця беларускай эканомікі.

"Мы вытрымаем, лепш дзесьці падціснемся, але калі мы ― сацыяльная дзяржава і праводзім сацыяльную палітыку, нам не варта на працягу года павышаць больш, чым на 5 долараў тарыфы на паслугі ЖКГ".

4 верасня 2004 года Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па сацыяльных пытаннях.

Скараціць дзяржапарат

"Сямён Барысавіч Шапіра паабяцаў мне вырашыць гэтую задачу, скараціць, хай у выніку эксперыменту, хаця б на першым этапе ў два разы дзяржапарат, а грошы ўсё пакінуць. І што вы думаеце, гэта праблема вырашана? Я папрасіў, а сёння прыняў рашэнне: таму пакладзеце мне, Сямён Барысавіч з Косінцам, на стол гэтыя прапановы па скарачэнні дзяржаўнага апарату ў паўтара, лепш два разы".

22 чэрвеня 2016 года.

"Мы дамаўляліся, што гэта будзе мінімум 25%. Час настаў. Калі мы кажам пра дэбюракратызацыю, то, натуральна, трэба, каб чыноўнікаў было менш".

4 студзеня 2013 года на сустрэчы з кіраўніком адміністрацыі Андрэем Кабяковым і памочнікам Наталляй Пяткевіч.

"Дзяржслужбоўцаў мы дзесьці на чвэрць павінны скараціць. Менш будзе бюракратызму".

16 кастрычніка 2012 году.

 

Зарплата па 500

"Рыхтуйцеся набраць сярэдні заробак у 500 долараў у будучым годзе. У наступным годзе ― памерці, але трэба выйсці на 500".

Падчас паездкі ў Магілёўскую вобласць 14 лістапада 2016 года.

"Хацеў бы пачуць, што з заработнай платай. Трэба людзей ўсё ж такі падцягнуць да $ 500, а далей яны, маючы ўжо нейкую падушку бяспекі (усё ж такі гэта нармальны заробак), будуць самі зарабляць грошы, і нам можна дыстанцыявацца ад таго , каб зверху нагнятаць сітуацыю з заробкам. Але сярэдняя зарплата ў $ 500 ― гэта самы мінімум, які павінен быць у нашай краіне".

На сустрэчы з Надзеяй Ермаковай 24 ліпеня 2012 года.

"Я нават не думаю пра тое, што мы можам дзесяць-дваццаць долараў не дацягнуць. Пастаўленая задача, і мы павінны яе дасягнуць".

16 ліпеня 2010 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі