З Інстытута гісторыі звальняюць навукоўца, якога судзілі за сядзячы пратэст

З Інстытута гісторыі звальняюць навукоўца, якога судзілі за сядзячы пратэст

Яшчэ адзін гісторык атрымаў паведамленне, што Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук не працягне з ім кантракт пасля 31 снежня. Гэта навуковы супрацоўнік аддзела антрапалогіі Уладзімір Шыпіла. Загад падпісаў намеснік дырэктара інстытута па навуковай рабоце Вадзім Лакіза

Шыпіла стаў пятым за апошнія два тыдні навукоўцам, з якім акадэмічны інстытут не працягвае кантракт. Раней стала вядома, што кантракты не працягнуць з Аляксеем Шаландам, Мікалаем Волкавым, Кацярынай Крывічанінай і Андрэем Радаманам

13 кастрычніка Уладзімір Шыпіла быў затрыманы пасля сядзячага пратэсту супрацоўнікаў Акадэміі навук. Хлопца асудзілі на 7 сутак арышту. Ліст у яго падтрымку пасля арышту падпісалі 50 антраполагаў Польшчы. 

З Інстытута гісторыі звальняюць навукоўца, якога судзілі за сядзячы пратэст
Антраполага Уладзіміра Шыпілу звальняюць з Інстытута гісторыі НАН

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі